Свята-Георгіеўская царква (Сінкевічы)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сінкевічы, Лунінецкі раён, помнік драўлянага дойлідства.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
52°12′57,87″ пн. ш. 27°15′19,6″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Сінкевічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль Усходнепалеская школа дойлідства
Будаўніцтва XVIIXVIII стагоддзі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000469шыфр 112Г000469
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храм разам са званіцай-брамай, размешчанай на адной восі з ім, пабудаваны ў XVIII ст. на вясковых могілках[1].

Апісанне правіць

 
Царква ў першай палове XX ст.

Размешчана на ўсход ад вёскі, на могілках. Царква пры адсутнасці дэкору вылучаецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю малюнка, маляўнічай шатровай яруснасцю[2]. Тут захоўваюцца абразы: «Дабравешчанне» (XVIII ст.), «Нараджэнне Хрыстова» (мяжа XVIII—XIX стст.), «Маці Божая з дзіцем», «Святыя Касма, Аляксей і Дзям'ян» (абодва XIX ст.)[2].

Царква і званіца — помнікі народнага драўлянага культавага дойлідства палескай школы рэспубліканскага значэння[1].

Архітэктура правіць

Царква ўяўляе сабой трохзрубную пабудову з прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі роўнай вышыні. Цэнтральны зруб завершаны невысокім чацверыком, накрыты чатырохсхільным шатром (унутры васьмісхільным). Алтарны зруб і бабінец пад вальмавымі дахамі з невялікімі гранёнымі галоўкамі.

З захаду, на адлегласці 10 метраў ад царквы, размешчана зрубна-каркасная званіца, звонку двух’ярусная, мае схаваны прамежкавы ярус і накрыта чатырохсхільным шатром. У 1978—1980 гг. сцены будынкаў вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і аздобленыя падзорам.

Зноскі

  1. а б Сінкевічы Архівавана 12 лістапада 2013.
  2. а б Сінкевічы (Лунінецкі раён). Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура правіць

 
Паштовая марка

Спасылкі правіць