Царква Святога Дзмітрыя Растоўскага (Выдранка)

праваслаўны храм у в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі

Царква Святога Дзмітрыя Растоўскага — праваслаўны храм у в. Выдранка, Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Царква Святога Дзмітрыя Растоўскага
53°08′36,26″ пн. ш. 31°18′02,8″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Выдранка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Чэрыкаўскае
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1905 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000477шыфр 513Г000477
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў 2013 годзе

Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з дрэва.

У 2007 годзе занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура правіць

Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Храм падоўжна-восевай чатырохчасткавай кампазіцыі: званіца, бабінец, крыжападобны асноўны аб’ём і пяцігранная апсіда з квадратнай бакавой рызніцай. У сілуэце будынку дамінуюць гранёныя шатровыя пакрыцці з цыбулепадобнымі галоўкамі васьміграннага барабана асноўнага аб’ёму і двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, надбудаванай над прамавугольным прытворам. Стракатасць агульнай кампазіцыі ўзбагачаюць рознавялікія дзвюхгранныя шчыты зрубаў з разнымі падзорамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах з разнымі падаконнікамі і прафіляванымі сандрыкамі з замковым каменем (імітацыя элементаў мураванай архітэктуры). Галоўны і два бакавыя ўваходы вылучаныя бочкападобнымі пакрыццямі на фігурных разных слупах, умацаваныя бэлечнымі перавязкамі, дэкарыраваныя авальнымі медальёнамі з абразамі.

Інтэр’ер правіць

У інтэр’еры дамінуе прастора сяродкрыжжа, перакрытая шатровым скляпеннем на ветразях, пакрытых выявамі евангелістаў, і асветленая верхнімі вокнамі барабану. Бакавыя прытворы, бабінец і апсіда адкрываюцца шырокімі прасветамі. Дзве галерэі хораў арыгінальна ўбудаваныя ў бакавых прыдзелах, асветленыя парамі арачных акон у шчытах. Апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам. Сцены пакрыты арнаментальна-арабескавай размалёўкай.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць