Царква Святога Марціна (Ландсгут)

Калегіяльная царква Святога Марціна (ням.: Kollegiatstiftskirche St. Martin und Kastulus) — храм у горадзе Ландсгут, прысвечаны Марціну Турскаму.

Славутасць
Царква Святога Марціна
48°32′03″ пн. ш. 12°09′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання 1389
Вышыня 130,6 м
Матэрыял цэгла
Сайт st.martin-landshut.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будаўніцтва царквы пачалося ў 1389 годзе (паводле іншых крыніц, у 1392 годзе) на месцы невялікай царквы, а завяршылася паміж 1500 і 1507 гг.[2][3] Ва ўзвядзенні храма ўдзельнічала пяць архітэктараў, першым на працягу 26 гадоў быў Ханс фон Бурггаўзен, пазней пахаваны ў царкве. Храм узводзіўся на ахвяраванні гарадскіх жыхароў, таму ў горадзе ён мае неафіцыйную назву «Народны сабор».[4]

У 1598 годзе царква стала калегіяльнай. У 2001 годзе цэрквы Папам Рымскім быў прысвоены статус малой базілікі.

Архітэктура правіць

 
Вежа царквы
 
Інтэр'ер царквы

Будынак з'яўляецца ўзорам баварскага зальнага храма і цаглянай готыкі. Вышыня — 130,6 м. Гэта самая высокая царква Баварыі, самая высокая цагляная царква ў свеце, а таксама адна з найвышэйшых пабудоў з цэглы, якая, паводле некаторых звестак, саступае толькі дымавой трубе Анаконды.

У досыць сціпла аформленым інтэр'еры прыцягвае ўвагу распяцце, адно з найбуйнейшых перыяду позняй готыкі, створанае Майклам Эрхардам у 1495 годзе.

Акрамя цэглы і вапняку пры будаўніцтве выкарыстоўваліся і іншыя матэрыялы. Вокны і парталы царквы святога Марціна выкананы са склюдаванага каменя. Алтар выраблены з пясчаніка ў 1424 годзе, кафедра — з каменя ў 1422 годзе. Высокая і стройная званіца ўвянчана шпілем з каронай. Арган з'явіўся ў царкве ў XVII стагоддзі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. St. Martin, Landshut
  3. Basilica of Saints Martin and Castulus
  4. Цэрквы Ландсгута Архівавана 12 студзеня 2014.

Спасылкі правіць