Царква Святога Мікалая (Бодружал)

Царква Святога Мікалая — грэкакаталіцкі храм у вёсцы Бодружал раёна Свіднік Прэшаўскага края, Славакія. Размешчана на высокім узгорку ў цэнтры вёскі. Распаўсюджана меркаванне, што царква Св. Мікалая з'яўляецца прататыпам храмаў лемкаўскага тыпу[2].

Славутасць
Царква Святога Мікалая
49°21′09″ пн. ш. 21°42′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Месцазнаходжанне
Епархія Прэшаўская архідыяцэзія[d]
Благачынне Гункаўцы[d]
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і народнае дойлідства[d][1]
Дата заснавання 1658[1]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1658 годзе паводле лемкаўскага паўночна-заходняга тыпу і з'яўляецца найстаражытнейшым драўляным сакральным збудаваннем у Славакіі.

Найстарэйшы звон, які захаваўся ў царкве, быў адліты ў 1759 годзе. У пачатку Першай сусветнай вайны большасць званоў была пераплаўлена. Мясцовыя жыхары аднавілі страчаныя званы ў 1920-х гадах. Самы вялікі звон аплаціў мясцовы ляснік Міхал Зелізняк, а маленькі звон быў выраблены за кошт усіх астатніх жыхароў паселішча.

З 1968 года да сярэдзіны 1990-х гадоў царква была двухабраднай, гэта значыць у ёй праводзіліся як грэкакаталіцкія, так і праваслаўныя богаслужэнні. У наш час яна належыць толькі Грэка-Каталіцкай Царкве.

У 1990-х гг. быў рэстаўраваны алтар, а затым у 2004 годзе і ўвесь будынак.

У 2008 годзе разам з іншымі драўлянымі цэрквамі славацкіх Карпатаў храм быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Архітэктура правіць

Царква складаецца з трох квадратных у плане аб'ёмаў — прэзбітэрыя (рызніцы), цэнтральнага аб'ёму і бабінца, пабудаваных на адной восі з усходу на захад. Кожны з аб'ёмаў ашаляваны дошкамі і завершаны шатровым дах, увянчаным купалам-банькай. Лічыцца, што такая трохчастковая структура сімвалізуе Святую Тройцу.

Царква мае тры вежы, якія павялічваюцца ў памеры паслядоўна ад маленькай усходняй над прэзбітэрыем да самай высокай заходняй прызматычнай формы, якая размешчана над бабінцам і служыць званіцай. Цэнтральная вежа над асноўным аб'ёмам з'яўляецца самай масіўнай, хоць і не перавышае па вышыні заходнюю.

Інтэр’ер храма аформлены ў стылі барока. Паўночную сцяну нефа ўпрыгожвае вялікая фрэска 1790-х гадоў, на якой намаляваны сцэны Страшнага суда і Распяцце Ісуса Хрыста. Таксама захаваліся багаты чатырох'ярусны іканастас 1794 года. У прэсбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжавання, побач з якім знаходзіцца больш сціплы алтар 1706 года з іконай Ecce Homo.

Вакол царквы размешчаны могілкі, абнесеныя агароджай з брамай, якая мае канічны дах з галоўкай, а таксама званіца XIX стагоддзя.

Зноскі правіць

  1. а б в https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.
  2. Chrám v Bodružali

Спасылкі правіць