Свята-Мікалаеўская царква (Чарнякава)

Царква Святога Мікалая — помнік драўлянага дойлідства.

Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква
52°21′06,79″ пн. ш. 24°55′13,86″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Чарнякова
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1864 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000157шыфр 113Г000157
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваная да 1725 года ў цэнтры в. Чарнякава Бярозаўскага раёна з дрэва як касцёл, перабудаваная ў 1864 г. і пераасвячоная ў праваслаўную царкву, нанава ашаляваная і пакрытая гонтам. У 1868 г. зроблены іканастас і прыбудаваны тамбур. З гэтага часу вядомая як Мікалаеўская царква.

У 1989 г. царква вернута вернікам, дзейнічае.

Архітэктура правіць

Царква трохзрубная. Прамавугольны бабінец, амаль квадратны ў плане асноўны зруб і пяцігранная алтарная апсіда накрытыя агульным двухсхільным дахам з ашаляваным шчытом і развітым прычолкам на галоўным фасадзе. Над заходняй часткай пабудовы — галоўка на глухім барабане (раней бабінец завяршала вежа-званіца). Пры ўваходзе да царквы прылягае тамбур, з поўначы — рызніца. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя.

Інтэр'ер правіць

 
Маці Божая Адзігітрыя з Мікалаеўскай царквы. 1750—1759. НММРБ

Інтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю. У верхняй частцы бабінца размешчаныя хоры з бакавой лесвіцай. Сцены і столь абшыты дошкамі і пабелены вапнай. Пазалочаны іканастас з разнымі царскімі варотамі, бакавыя ківоты 1868 г., скампанаваныя з точаных калонак і балясін, разных карнізаў, какошнікаў. Абразы 18 — 19 ст.

Званіца правіць

 
Званіца

У заходнім баку ад царквы пастаўлена невысокая шырокая двух'ярусная чацверыковая брама-званіца каркаснай канструкцыі, накрытая шатровым дахам (XIX стагоддзе). Звонку канструкцыйны каркас пабудовы ашаляваны дошкамі, ярусы размежаваны гонтавым адлівам. Другі каркасны ярус апяразаны дашчаным парапетам.

Літаратура правіць

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць