Царква Святога Міхаіла (Кейла)

Царква́ Свято́га Міхаі́ла (эст.: Keila Mihkli kirik) — збор Эстонскай евангельска-лютэранскай царквы. Знаходзіцца ў мястэчку Кейла па адрасе Палдыская шаша, 2. Гэта найвялікшая сярэднявечная царква ў павеце Хар’юмаа[1].

Славутасць
Царква Святога Міхаіла
Mihkli kirik
Кейльская царква
Кейльская царква
59°18′28,2″ пн. ш. 24°25′47,9″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Мястэчка Кейла, Хар’юмаа
Канфесія Лютэранства
Тып будынка царква
Дата заснавання XIV стагоддзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Дакладны час пабудовы царквы невядомы, аднак меркавана яе ўзвядзенне пачалося адразу пасля падпарадкавання паўночнай Эстоніі каралю Даніі. Вядома, што ў 1280 годзе на Кейлаўскім пагорку было скончана будаўніцтва вялікай чатырохвугольнай капліцы, якая цяпер складае алтарную частку сучаснага будынка.

Астатняя частка будынку, імаверна, паўстала ў першай палове XIV стагоддзя. Гэта быў звычайны прамавугольны ў плане будынак з адзіным уваходам з заходняга боку.

У другой палове XV стагоддзя царква была рэканструявана, з заходняга боку пастаўленая масіўная вежа, у царкве пастаўлены арган.

У 1558 годзе, падчас Лівонскай вайны, царква зруйнаваная, начынне разрабаванае. Аднаўленне працягвалася да 1596 года. У 1632 годзе царкве падараваны алтар, зроблены талінскім майстрам Тобіясам Гайнцам. У 1843 з Германіі быў прывезены новы арган; у 1914 Аўгуст Тэркман павялічыў яго ўдвая і перанёс з паўночнага на заходні балькон. У 1997 годзе з дапамогай мясцовых уладаў, кампаній і прыватных асоб арган быў абноўлены.

У 1851 годзе была дададзена псеўдагатычная вежа.

Зноскі

  1. St. Michael’s Church in Keila (англ.). Праверана 6 верасня 2012.

Спасылкі правіць