Царква Святога Міхаіла Арханёла (Шчучын)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Шчучын Гродзенскай вобласці.
Славутасць | |
Царква Святога Міхаіла Арханёла | |
---|---|
![]() | |
53°36′22″ пн. ш. 24°44′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1863 год |
![]() |
Гісторыя
правіцьНа вул. 17 верасня. Пабудавана ў 1863 г. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсіды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрыты шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі купаламі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў храме з часу яго асвячэння.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Шчучын) на сайце «Архіварта»