Царква Святога Паўла (Франкфурт-на-Майне)

Царква Святога Паўла (ням.: Paulskirche) — храм у Франкфурце-на-Майне. Будаваўся з 1789 да 1833 года на месцы знесенай у 1786 годзе сярэдневяковай царквы, і да 1944 года з’яўляўся галоўнай лютэранскай царквой Франкфурта. У царкве Святога Паўла з 1848 па 1849 гады засядалі дэлегаты першага германскага парламента — Франкфурцкага нацыянальнага сходу.

Славутасць
Царква Святога Паўла
Frankfurt Am Main-Paulskirche-Ansicht vom Maintower.jpg
50°06′40″ пн. ш. 8°40′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія лютэранства
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Johann Friedrich Christian Hess[d]
Дата заснавання 1833
Вышыня 55 м
Матэрыял пясчанік

Пасля бамбёжкі 18 сакавіка 1944 года царква згарэла. Пасля Другой сусветнай вайны яна была адноўлена. У дзень сотай гадавіны Франкфурцкага нацыянальнага сходу 18 мая 1948 года царква была адкрыта пад назвай Дом усіх немцаў (ням.: Haus aller Deutscher). З гэтага моманту яна з’яўляецца нацыянальным помнікам і выкарыстоўваецца галоўным чынам для грамадскіх мерапрыемстваў.

У Паўльскірхэ праводзіцца цырымонія ўручэння Прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

СпасылкіПравіць