Адкрыць галоўнае меню
Царква
Царква Святога Себальда
Sebalduskirche
Паўночны фасад царквы Святога Себальда
Паўночны фасад царквы Святога Себальда
49°27′19″ пн. ш. 11°04′33″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад Нюрнберг
Канфесія Лютэранства
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль готыка
Архітэктар Parler family[d]
Дата заснавання 1225
Будаўніцтва XIIIXV
Стан дзейнічае
Сайт Афіцыйны сайт

Царква Святога Себальда (ням.: Sebalduskirche) — найстарэйшая з вялікіх гарадскіх цэркваў Нюрнберга і найстарэйшая (з 1525) лютэранская прыходская царква горада.

Галоўны фасад
Труна Св. Себальда

Будаўніцтва пачалося ў 1230-я гады. Царква стала парафіяльнай у 1255 годзе і была скончаная 1273-1275 гадах. Першапачаткова пабудавана як раманская базіліка з двума хорамі. На працягу XIV ст. былі зроблены некалькі важных змен: спачатку бакавыя нефы пашырылі, шпілі зрабілі вышэй (1309-1345), затым пабудавалі гатычны алтар (1358-1379). Дзве вежы былі дададзены ў XV ст. Асноўны арган быў створаны ў 1440-1441 гадах жыхаром Майнца арганным майстрам Генрыхам Траксдорфам, які стварыў таксама два маленькія арганы ў Фраўэнкірхэ. У сярэдзіне XVII ст. будынак і яго інтэр'ер быў рэканструяваны ў стылі барока. Царква сур'ёзна пашкоджанна падчас Другой сусветнай вайны і пасля была адноўлена, у 1957 годзе паўторна асвечана.

Інтэр'ерПравіць

Унутры сабора шмат твораў скульптуры і жывапісу, галоўным чынам перыядаў сталай і позняй готыкі.

Надмагілле святога СебальдаПравіць

У прэсбітэрыі знаходзіцца надмагілле святога Себальда, заступніка Нюрнберга, пабудаванае паміж 1488-1507 гадамі ў майстэрні братоў Фішэраў, дзе апроч Пітэра Фішэра-старэйшага працавалі Герман і Пітэр Фішэр-малодшы. Праца на надмагіллем каштавала 3145 гульдэнаў, тым часам як гарадскі бюджэт складаў 2335 гульдэнаў. Гэтая твор мае форму, падобную на гатычныя надмагіллі з балдахінам, з багатым скульптурным дэкорам. На тумбе знаходзіцца рэлікварый святога.

Скульптура святой КацярыныПравіць

Ва ўсходняй частцы нефа знаходзіцца каменная скульптура святой Кацярыны Александрыйскай, праца ананімнага майстра, датуецца каля 1320 года, такім чынам, гэта адзін з самых старых твораў царкоўнага інтэр'еру. Скульптура паказвае святую як маладую, вытанчаная дзяўчыну, скульптар захаваў рэалізм, аднак, надаў асобе складнасці і дынамізм ў складкі адзення. Скульптура захоўваецца ў няпоўным стане (без атрыбутаў, кола і мяча). Першапачаткова, разам са статуяй святога Пятра (цяпер у калекцыі Германскага нацыянальнага музея) была упрыгожваннем партала Страшнага суда.

Фігура святога ХрыстафораПравіць

У паўднёва-заходнім куце вежы знаходзіцца копія манументальнай скульптуры святога Хрыстафора, арыгінал знаходзіцца ў Германскім нацыянальным музеі. Твор невядомага майстра ўзыходзіць да 1442 года. Святы Хрыстафор паказаны паводле традыцыйнай іканаграфічнай формулы, як стары, але мажны чалавек, які нясе немаўля Ісуса на руках і прытрымлівае свой кій. Гэта адсылка да сцэны пераходу святога Хрыстафора праз раку.

Эпітафія Поля ФолькамераПравіць

 
Эпітафія Поля Фолькамера

Гэта першая праца Файта Штоса, выкананая ў Нюрнбергу (пасля выезду з Кракава ў 1496 годзе), датуецца 1499 годам. Яна складаецца з трох барэльефаўз пясчаніку са сцэнамі Мук Хрыстовых: Таемная вячэра, Малітва ў садзе і Арышт, а таксама вобраза фундатара і яго двух жонак, Апалоніі і Маргарыты. Даследаванне барэльефаў паказвае, што Штос скарыстаўся вопытам творчага перыяду ў Кракаве, пра што сведчыць падабенства з Гефсіманскімі барэльефамі на тую ж тэму з могілак парафіі Святой Марыі ў Кракаве.

Укрыжаванне Мікалая ВікляПравіць

 
Укрыжаванне Мікалая Вікля

У 1520 годзе Штос зрабіў для царквы Маці Божай драўлянае распяцце, на ахвяраванні гарадскіх радцаў Мікалая Вікля і Аўгустына Ціхтла. У 1663 годзе распяцце перададзена ў царкву святога Себальда і размешчана паміж зробленымі Штосам фігурамі Марыі і Яна Багаслова, дапаўняючы тым самым няпоўную групу з Укрыжаваннем, датаваную 1506-1508 гадамі. З іканаграфічнага гледзішча распяцце ўяўляе сінтэз двух тыпаў выўлення Хрыста на крыжы, пакутніцкага тыпу (дзе акцэнт робіцца на сапраўднасці пакут) і тыпу пераможнага (ненатуральная пазіцыя цела Хрыста на крыжы, як прыкметы жыцця, сярод іншага адкрытыя вочы). Стылістычна твор спалучае познегатычную традыцыю з працамі Альбрэхта Дзюрэра.

 
Інтэр'ер сабора з труной Св. Себальда

ЛітаратураПравіць

  • Helmut Baier (Hrsg.): 600 Jahre Ostchor St. Sebald – Nürnberg. 1379–1979. Schmidt, Neustadt a. d. Aisch 1979, ISBN 3-87707-021-3.

Этапы пабудовыПравіць

СпасылкіПравіць