Царква Святой Ганны (Міжэрычы)

Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Міжэрычы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква Святой Ганны
Міжэрычы. Царква Святой Ганны (02).jpg
Краіна Беларусь
Вёска Міжэрычы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Зэльвенскае
Дата пабудовы 1904 год
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

У паўднёвай частцы вёскі. Пабудава ў 1904 годзе з матэрыялу, які вырабляўся на спецыяльна створаным у 1903 годзе цагельным заводзе[1]. Адкрыта ў 1988—1990 гг. На царкоўны плац вядзе арачная брама-званіца з фрэскавымі выявамі евангелістаў у нішы 2-га яруса, у завяршэнні — макаўка.

АрхітэктураПравіць

 
Брама-званіца

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя дынамічна ўзрастае да высокай шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку) і будуецца вакол узвышанага цэнтральнага кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы, перакрыта пакатым чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Да цэнтра кампазіцыі па падоўжнай восі далучаны трохгранная апсіда, бакавыя прыдзелы і праз кароткую трапезную прытвор-званіца. Плоскасныя фасады над высокім цокалем расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з шырокімі архівольтамі, дэкарыраваны вуглавымі ўразнымі калонкамі, аркатурнымі і зубчастымі фрызамі, рэльефнымі крыжамі. Характэрны матыў старажытнарускай царкоўнай архітэктуры — пояс какошнікаў у аснаванні шатра званіцы, макаўка над ім, а таксама слупавы арачны партал з 2-гранным шчытом галоўнага ўвахода.

ЗноскіПравіць

  1. НГАб у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1607; ф. 848, воп. 1, спр. 16.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць