Царква Святой Ганны (Загор’е)

Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Загор'е Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква Святой Ганны
53°30′17,77″ пн. ш. 26°21′16,25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Загор'е
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская і Лідская
Благачынне Карэліцкае
Дата пабудовы 1861 год
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя

правіць

Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1861 г. з дрэва. Прыпісаная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.

Архітэктура

правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры макаўкай. Фасад вырашаны чатырохслуповай тэрасай пад трохвугольным франтонам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

правіць