Царква
Царква Святой Маргарыты
славацк.: Kostol svätej Margity Antiochijskej
Kopčany kostol - sever.JPG
48°47′46″ пн. ш. 17°06′31″ у. д.HGЯO
Краіна Славакія
Месцазнаходжанне Kopčany
Архітэктурны стыль Раманскі
Стан нацыянальны культурны помнік

Царква Святой Маргарыты (Славакія)
Царква Святой Маргарыты
Царква Святой Маргарыты

Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (славацк.: Kostol svätej Margity Antiochijskej) — адзіны помнік архітэктуры, які, як мяркуецца, захаваўся з часоў Вялікай Маравіі. Размешчаны недалёка ад славацкай вёскі Копчаны.

Царква пабудавана ў IX або X стагоддзі, першае ўпамінанне ў 1392 годзе. Вакол царквы было размешчана некалькі маленькіх вёсак; пачынаючы з XIII стагоддзя людзі паступова пакідаюць гэтыя месцы. Царква працягвала працаваць аж да XVIII стагоддзя, у той час у Копчанах пачала будавацца новая царква.

Царква пабудавана ў раманскім стылі, у XIII стагоддзі была перабудавана з элементамі готыкі. Яна мае даволі шмат нетыповых для таго часу дэталей, такіх, напрыклад, як арыгінальныя аконныя праёмы, знакі, высечаныя на каменным фасадзе, і шэраг іншых.

У 1995 годзе царква была абвешчана нацыянальным культурным помнікам і прапанавана на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

Даследаванні царквыПравіць

 
Царква Святой Маргарыты
 
Акно царквы

Першыя археалагічныя раскопкі царквы і яе наваколля пачаліся ў 1964 годзе. У ходзе даследаванняў у 2004 годзе каля царквы былі выяўлены ювелірныя вырабы і тры магілы часоў Вялікай Маравіі, якія і дапамаглі вызначыць час будаўніцтва царквы[1]. Магілы былі зроблены ўжо з улікам размяшчэння царквы, але пры гэтым утрымлівалі засохлыя кавалачкі будаўнічага раствора з царквы, прычым іх памер і колькасць сведчылі, што трапіць яны туды маглі іменна ў час будаўніцтва, а не пазнейшых перабудоў[2]. На той час царква лічылася адзіным захаваным помнікам сакральнага дойлідства вялікамараўскіх часоў на тэрыторыі былой Чэхаславакіі[3]. Аднак пры датаванні трэба ўлічваць і магчымасць другаснага забруджвання магіл будаўнічым матэрыялам. У 2013 годзе калектыў даследчыкаў прааналізаваў кавалак дрэва з будынка дэндрахраналагічнымі метадамі і датаваў яго 951 годам[4], такім чынам аднёсшы будаўніцтва царквы да 2-й палавіны 10 ст. Блізкае датаванне (год 925 ± 60) даў таксама радыевугляродны аналіз[5]. Тым не менш, сярод навукоўцаў няма поўнай згоды адносна дакладнага часу ўзвядзення царквы[6].

У апошні час археалагічныя даследаванні ў Копчанах прысвечаны гістарычнай рэканструкцыі краіны і яе насельніцтва, асабліва ў IX—X стагоддзях.

ЗноскіПравіць

  1. Peter Baxa-Renata Glaser-Opitzová-Jana Katkinová-Viktor Ferus: Veľkomoravský kostol v Kopčanoch. In: Pamiatky a múzeá č. 4, 2004, s. 65.
  2. Baxa, Ferus
  3. Botek, 2014, p. 313
  4. Bahýl et al, 2013, p. 133
  5. Bahýl et al, 2013, p. 158
  6. Botek, 2014, p. 113

СпасылкіПравіць