Царква Святой Праведнай Сафіі Слуцкай (Мінск)

Царква Святой Праведнай Сафіі Слуцкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул Казінца, 108[1]. Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара М. І. Лук’янчыка.

Славутасць
Царква Святой Праведнай Сафіі Слуцкай
53°50′43″ пн. ш. 27°30′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Архітэктар Мікалай Іосіфавіч Лук'янчык[d]
Будаўніцтва 20002009 гады
Map

Гісторыя правіць

У 1996 годзе ў Мінску была зарэгістравана праваслаўная грамада ў гонар святой. У 2000 годзе была створана апякунская рада, пачаўся збор сродкаў на будоўля храма. З 4 лістапада 2005 года набажэнства праходзілі ў ніжнім храме. Пасад у верхнім храме быў асвячоны ў 2009 годзе.

Архітэктура правіць

Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Крыжовы ў плане аб’ём малітоўнай залы завершаны 3-ярусным (васьмярык на 2 чацверыках) светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам; шатровыя дахі бакавых крылаў — макаўкамі. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор з надбудаванай 4-граннай званіцай, шатровы дах якой завершаны макаўкай. Да 5-граннай апсіды далучаны ніжэйшыя 3-гранныя рызніцы. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі[2].

Зноскі

  1. Царква Святой Праведнай Сафіі Слуцкай (Мінск(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  2. Царква ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай Архівавана 12 жніўня 2020.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць