Царква Святой Тройцы (Поразава)
Царква ў гонар Святой Троіцы — праваслаўны храм у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Царква Святой Тройцы | |
---|---|
52°56′14″ пн. ш. 24°21′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Поразава |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Свіслацкае |
Архітэктурны стыль | руска-візантыйская архітэктура |
Дата пабудовы | 1872 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1872 годзе з цэглы на месцы царквы, якая згарэла ў 1868 годзе.[1]
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з васьміграннай званіцы над кубападобным прытворам, кароткай трапезнай, папярочнай прамавугольнай у плане малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Двухсхідьны дах асноўнага аб’ёму завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, па ўскрайках — макаўкамі. Макаўкамі завершаны вальмавы дах апсіды і шацёр званіцы. Тры ўваходы ў прытворы вырашаны калонкамі арачнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны рустам.
Зноскі
правіць- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 310; спр. 199, арк. 10.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Царква Святой Тройцы (Поразава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святой Тройцы (Поразава) на сайце Radzima.org