Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае)

Мокрае

Царква́ святы́х апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — праваслаўная царква ў вёсцы Мокрае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.

Славутасць
Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла
52°39′07″ пн. ш. 24°25′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мокрае
Канфесія праваслаўе
Епархія Брэсцкая
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата заснавання 1873
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000627шыфр 113Г000627
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Асвечаная 3 чэрвеня 1873 года святаром пружанскага дабрачыння Мікалаем Жуковічам у імя святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Адноўлена ў 1990-х гг.

Архітэктура правіць

Храм мае прадольна-восевую кампазіцыю, якая ўключае ў сябе званіцу, трапезную, асноўны аб’ём і апсіду. Званіца трох’ярусная з цыбулінавай галавой на васьмігранным барабане. На даху асноўнага аб’ёму такі самы васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, якую складаюць званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. У яго сілуэце дамінуе 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Стральчатыя завяршэнні граняў верхняга яруса званіцы ствараюць зубчастае акаймаванне шатра. Цыбулепадобным купалам завершаны і 8-гранны барабан 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Уваходны арачны партал кілепадобнай формы. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя філёнгі і арачныя нішы, лапаткі, стылізаваная балюстрада.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • НГАБ у г. Гродна, ф. 849, воп. 1, спр. 16.

Спасылкі правіць