Царква Свяціцеля Ціхана (Вілейка)
Царква Свяціцеля Ціхана, Патрыярха Усерасійскага у г. Вілейка, Мінскай вобласці, па вуліцы Валынца, 13. Месціцца на паўночным ускрайку горада, на месцы былога фальварка Гарадзішча, ля скрыжавання выезду на Куранец.
Царква | |
Царква Свяціцеля Ціхана | |
---|---|
Царква Свяціцеля Ціхана, Патрыярха Усерасійскага | |
54°30′56″ пн. ш. 26°55′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Вілейка |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Маладзечанская |
Архітэктурны стыль | старажытнарускае дойлідства |
Будаўніцтва | 1995—1997 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ пачатку 1990-х гадоў адзіны ў горадзе праваслаўны прыход святой Марыі Егіпецкай ужо не ўмяшчаў ўсіх жадаючых. Таму ў 1994 годзе група маладых віляйчан звярнулася да мітрапаліта Філарэта з просьбай аб будаўніцтве ў Вілейцы яшчэ адной святыні. З утварэннем прыхода, у 1995 г., пачалася будоўля новай царквы з цэглы ў стылі старажытнарускага дойлідства. Заканчэнне будўніцтва і асвячэнне храма адбылося 9 кастрычніка 1997 г. З восені 2000 г. пачаты роспіс інтэр’ера царквы. Летам 2003 г. быў усталяваны і асвечаны трох’ярусны іканастас. Да дня Святой Троіцы 2016 г. усталяваны паклонны крыж, і ў тым жа годзе над галоўным уваходам прыбудавана званіца.
Архітэктура
правіцьВырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Кампактны прамавугольны аб’ём з паўкруглай апсідай. Вертыкальная выцягнутасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі падкрэслена высокім цыліндрычным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам, узведзеным над сяродкрыжжам бачковых дахаў. Такім жа дахам накрыты невялікі прытвор. Плоскасныя арачна завершаныя фасады расчлянёны высокімі і вузкімі арачнымі ваконнымі праёмамі і бледамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі.
Збудаванне ўяўляе сабою двух’ярусны храм крыжападобнай формы. З алтарнай часткі царквы размешчана паўкруглая апсіда. Вокны, дзвярныя праёмы і нішы выкананы ў выцягнутай паўцыркульнай форме. Фасады ўпрыгожаны паўкруглымі аркавымі франтонамі і аркатурным поясам. Таксама дэкаруюць фасады фальш-вокны.
Інтэр’ер
правіцьПрадстаўлены ў стрыманым выглядзе, упрыгожаны фрэскамі (мастак Б. Б. Цітовіч) і абразамі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Свяціцеля Ціхана (Вілейка)
- Царква Свяціцеля Ціхана (Вілейка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Свяціцеля Ціхана (Вілейка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)