Адкрыць галоўнае меню

Царква Трох Свяціцелей (Магілёў)

Царква
Кафедральны сабор Трох Свяціцелей
Магілёў. Сабор Трох Свяціцелей.JPG
53°54′39″ пн. ш. 30°20′29″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
горад Магілёў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская епархія
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль
Аўтар праекта П. Кальнін
Дата заснавання 1914
Будаўніцтва 19031914 гады
Статус працуе

Кафедральны сабор Трох Свяціцелей — галоўны праваслаўны храм горада Магілёва, помнік архітэктуры пачатку XX ст.

Адметная асаблівасць храма — магчымасць увайсці ў яго з трох бакоў. Храм названы ў гонар трох святых — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуста.

ГісторыяПравіць

Закладка першага каменя Храма адбылася ў 1903 годзе. Узвядзенне Храма працягвалася 11 гадоў і праходзіла пад наглядам губернскага архітэктара П. Кальніна. У 1914 годзе будаўніцтва было скончана. Храм пабудаваны ў форме крыжа і завершаны сям'ю купаламі.

Падчас 1-й сусветнай воіны і знаходжання ў Магілёве Стаўкі храм часта наведваў апошні расійскі імператар Мікалай II.

У 1961 годзе, падчас ганенняў, былі знесены званіца, купалы, крыжы, а саму царкву закрылі. У будынку адкрылі клуб завода «Строммашына», які дзейнічаў да 1989 года. У 1989 годзе храм вернуты вернікам.[1]

 
Інтэр'ер сабора

Таксама з 1989 года па блаславенні Архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма (Крохі) пры храме было заснавана сястрынства Міласэрнасці Святых Жонак Міраносіц.

Сёння храм з'яўляецца цэнтрам праваслаўнага жыцця ў Магілёве.

Зноскі

СпасылкіПравіць