Царква Уваскрасення Хрыстова (Мінск)
Царква Уваскрасення Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Гамарніка.
Славутасць | |
Царква Уваскрасення Хрыстова | |
---|---|
53°57′22″ пн. ш. 27°36′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Канфесія | БПЦ і праваслаўе |
Епархія | Мінская епархія |
Першае згадванне | 1998 |
Дата заснавання | 1994 |
Будаўніцтва | 1998—2008 гады |
Сайт | voskresprihod.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудава з цэглы на месцы масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. У 1998 годзе закладны камень асвячоны экзархам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. 4 мая 2008 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм.
Архітэктар царквы В. І. Раманенка.
Архітэктура
правіцьАрхітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове кампазіцыі кубападобны аб’ём, завершаны 5-купаллем на цыліндрычных барабанах. Прытвор вырашаны 3 прасламі з закамарным завяршэннем. Бакавыя фасады вылучаны арачнымі рызалітамі. Пласкасныя фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Ніжні крыптавы храм у імя святога праведнага Іаана Кармянскага. Капліца ў гонар Спаса Нерукатворнага[1].
Зноскі
- ↑ Уваскрасенская царква Архівавана 22 студзеня 2021.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.