Царква Успення Маці Божай (Мар’іна Горка)

Царква Успення маці Божай — колішні храм у в. Падблонне, цяпер г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Царква Успення Маці Божай
53°31′47″ пн. ш. 28°07′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1871
Будаўніцтва 18711879 гады
Дата скасавання 4 лістапада 1940
Map

Гісторыя правіць

У 1859 годзе настаяцелем Пакроўскай царквы ў Навасёлках стаў малады святар Фама Русецкі, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Сваю дзейнасць па ўзвядзенні храма Фама Русецкі пачаў са збору ахвяраванняў. Першыя грошы на будаванне храма ўнеслі сяляне блізкіх валасцей. Фундатарамі былі Леў Макаў, Восіп Бонч-Асмалоўскі і Эдвард Вайніловіч[1].

У 1866 годзе Фама Русецкі аб’ехаў шэраг гарадоў, пабываў у Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Вільні і сабраў 15000 рублёў. З дапамогай міністра ўнутраных спраў Льва Макава будаўнічыя матэрыялы ўдалося атрымаць бясплатна. У 1871 годзе заклалі падмурак храма, а праз 8 гадоў будаванне завяршылася. 30 жніўня 1879 года яе асвяцілі імем Успення Маці Божай.

Архітэктура правіць

 
Будынак на гарадскіх могілках. Ёсць меркаваньне, што будынак быў пры царкве

Каменная і даволі ўмяшчальная, яна па сваім архітэктурным стылі напамінала грэчаскія цэрквы. Храм узводзіўся па плане грэчаскай царквы Святога Дзмітрыя[ru] ў Санкт-Пецярбургу. Апошняя ж па сваім выглядзе была вельмі падобна на сусветна вядомы сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі.

Сабор быў пяцігаловым, вельмі хораша вымалёўваўся на ўзвышэнні. Меў тры ўваходы: 1-ы з боку чыгункі для ўсякага люду, 2-і з боку тэхнікума для студэнтаў, 3-і ад маёнтка, для сям’і Макова. За саборам стаяла капліца.

Унутры сабора быў багаты роспіс.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  1. У мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея адкрылася выстава “Свет абразоў”