Царква Усіх Святых (Пешавар)

Царква́ Усіх Святы́хпарафіяльны храм Царквы Пакістана, які знаходзіцца ў старым месцы Пешавара (Пакістан). Царква ўнікальная сваім падабенствам да ісламскай сарацынскай мячэці з мінарэтам і купалам. Адчынена 27 снежня 1883 года, на дзень Святога Яна.

Славутасць
Царква Усіх Святых
34°00′19″ пн. ш. 71°34′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Пакістан
Месцазнаходжанне Пешавар
Канфесія англіканства
Тып будынка храм
Дата заснавання 1883
Стан дзейны
Map

Царква стала сумна вядомая пасля тэрарыстычнай атакі 22 верасня 2013 года. Два тэрарысты-камікадзэ забілі каля 90 чалавек і паранілі ад 120[1] да 150[2], узарваўшы выбухоўку перад будынкам царквы ў той час, калі там знаходзіліся каля 550 парафіян, якія атрымлівалі бясплатную ежу. Сярод загінулых было 37 дзяцей.

Адказнасць за выбух узяў на сябе Талібан[1].

Зноскі

  1. а б Raymond Ibrahim.. Bloody Weekend: Trend of Muslim Rage Against ‘Infidels’ Continues (англ.). Raymond Ibrahim. Праверана 25 верасня 2013.
  2. M.S.Bakhsh.. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2013. Праверана 17 мая 2014.

Літаратура правіць