Царква на рове (Полацк)

(Пасля перасылкі з Царква на рове, Полацк)

Царква на рове — колішні праваслаўны храм у Полацку, якая размяшчалася на знешнем краю абарончага рова дзяцінца. Падчас раскопак была даследавана толькі ўсходняя частка царквы, ад якой засталіся падмуркі і падмурковыя равы.

Славутасць
Царква на рове
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне

Выяўленыя на іншым боку рова дзяцінца, г. зв. Чорнага ручая, пры археалагічных раскопках М. К. Каргера (1962, 1967), а затым П. А. Рапапорта (1976 і 1977) рэшткі храма атрымалі ўмоўную назву «Царква на рове». Помнік быў зрыты ў наш час пры будаўніцтве школы № 8, захаваліся толькі падмуркавыя равы і частка падмуркаў апсіды.

Даўжыня апсіды каля 7,5 м, шырыня — 7,1 м, шырыня сярэдняга нефа — 4,45 м. Рэшткаў мура не захавалася нідзе, аднак плінфы, якія знойдзены на месцы пабудовы, на пакатым боку маюць буйныя «княжацкія» знакі. Яны і знойдзены паблізу шыферны саркафаг сведчаць аб тым, што гэта была пахавальня кагосьці з нашчадкаў Усяслава Брачыславіча. Рапапорт, на падстваве знакаў на плінфе і па яе фармату, аднёс помнік да трэцяй — чацвёртай чвэрцях XII ст.[1].

Паводле С. В. Тарасава, размяшчэнне храма на беразе Чорнага ручая каля падэшвы Верхняга замка тлумачыцца тым, што ён абслугоўваў патрэбы шматлікага гандлёвага люду каля гандлёва-вечавай плошчы Вялікага пасада на месцы падвоза грузаў з Дзвіны па прытоку ручая[2]. Паводле аналізу корпуса пісьмовых і археалагічных крыніц XVIXVII стст. Д. У. Дукам выказана меркаванне аб назве храма ў гонар Раства Хрыстова[3].

Зноскі

  1. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.40
  2. сёння гэта тэрыторыя паміж будынкамі вучэбнага корпуса ПДУ і Верхнім замкам
  3. Д. У. ДУК. ГІСТОРЫЯ ПОЛАЦКА: ПА МАТЭРЫЯЛАХ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ