Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Белаазёрск)
Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Міру.
Праваслаўны храм | |
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага | |
---|---|
![]() Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага на паштовай марцы | |
52°28′22″ пн. ш. 25°10′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Белаазёрск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктар | Леанід Васілевіч Макарэвіч |
Будаўніцтва | 1992—1995 гады |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1992—1995 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча.
Архітэктура
правіцьАрхітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Уяўляе сабой цынтрычнае квадратнае ў плане збудаванне зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый, маляўнічага сілуэта, які фарміруе 5-купалле. Цэнтральны цыбулепадобны купал узняты на 8-гранны светлавы барабан, вуглавыя «апостальскія» купалы завяршаюць стройныя, узнятыя над фасадамі вежы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца складаным рытмам высокіх арачных аконных праёмаў. Паменшанага маштабу прытвор і бакавыя прыдзелы таксама вырашаны трыма арачнымі прасламі, завершанымі макаўкамі. Уваходная высокая паперць аформлена кілепадобным казырком[1].
Зноскі
- ↑ Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага Архівавана 9 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Белаазёрск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)