Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Нягневічы)

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у в. Нягневічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Славутасць
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
53°39′33″ пн. ш. 26°04′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1795 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1795 г. з цэглы як касцёл, які ў 1861 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Побач пастаўлена мураваная двух’ярусная чатырохгранная званіца.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным аб’ёмам з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы і выходзіць на галоўны фасад вузкім трохвугольным. У яго тымпане арачнае акно-біфорыум дэкарыравана сандрыкам на дэнтыкулах. Сцены расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны пілястрамі ў прасценках.

Інтэр’ер правіць

Малітоўную залу 2 рады 4 прафіляваных слупоў і перакінутыя праз іх аркады падзяляюць на 3 нефы. Пры ўваходзе абмежаваны прытвор, над якім на 4 слупах размешчаны хоры. Абраз другой палавіны 18 ст. «Святое сямейства».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць