Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Вялікія Шылавічы)

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
53°01′55″ пн. ш. 25°22′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікія Шылавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Слонімскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000774шыфр 413Г000774
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы і бутавага каменю. У 1882 годзе адрамантавана пасля пашкоджання маланкай. Прастольнае свята 4 лістапада.

Архітэктура правіць

Царква — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Асновай прасторавай кампазіцыі з’яўляецца цэнтрычны васьмігранны аб’ём, завершаны сферычным купалам на гранёным барабане. Па падоўжанай восі да асноўнага аб’ёму далучаны прамавугольныя ў плане бабінец і апсіда. Галоўны ўваход вырашаны 4-калонным порцікам. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя карнізы, ліштвы паўцыркульных акон, руст. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Званіца правіць

 
Званіца

Аналагічна з царквой вырашана асобна размешчаная званіца: цэнтрычны двух’ярусны аб’ём са сферычным купалам. Архітэктура вежы насычана класічным дэкорам: 1-ы ярус апрацаваны рустам, 2-і крапаваны кароткімі пілястрамі, архівольтамі арачных праёмаў. Ярусы вылучаны магутнымі антаблементамі з паясамі прафіляваных карнізаў і сухарыкаў, фрызам на дэнтыкулах.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць