Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Лясная)

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — мураваны праваслаўны храм у в. Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Акімава, 30-а.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
52°58′47″ пн. ш. 25°46′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лясная
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Будаўніцтва 1997
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя

правіць

Учынена ў рэканструяваным будынку былой гаспадарчай крамы. Пабудавана ў 1997 годзе.

Архітэктура

правіць

Пабудавана з цэглы. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад пакатым шатровым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Уваход аформлены прамавугольным у плане прытворам пад 2-схільным пакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі.

Над прытворам узведзена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

правіць