Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мацеевічы)

Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1720 годзе ў в. Мацеевічы Жабінкаўскага раёна), часткова перабудаваная ў 1860-я гады, тады ж узведзеная і званіца. Акаймавана бутавай агароджай у 1852 г. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы
52°14′08,31″ пн. ш. 24°04′51,31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Мацеевічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1720 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000242шыфр 112Г000242
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Царква ў 1940-я гг.

Будынак складаецца з прамавугольнага асноўнага зрубу і невялікага квадратнага ў плане бабінца аднолькавай з ім вышыні. Над бабінцам — чацвярык званіцы, аддзелены ад яго шырокім гонтавым сцёкам і завершаны шатром з галоўкай. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам з вільчыкам, над апсідай — невялікая галоўка. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваны сцяжкамі. Аконныя праёмы з паўцыркульным завяршэннем размешчаныя высока. Зальны інтэр'ер у заходняй частцы падзелены чатырма слупамі.

Званіца правіць

Перад царквой захавалася асобная драўляная двух'ярусная каркасная званіца (чацвярык на чацверыку), першы ярус якой вертыкальна ашалячяны дошкамі з нашчыльнікамі, другі — адкрыты. Для помніка характэрная цэласнасць архітэктарскага аблічча, дасканаласць прапорцый і мастацкая выразнасць форм.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць