Царква ў гонар Раства Хрыстова (Барысаў)

Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у г. Барысаве Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Заслонава ў Нова-Барысаве[1].

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Раства Хрыстова
54°12′39″ пн. ш. 28°30′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Барысаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне 1-е Барысаўскае благачынне 
Будаўніцтва 19962000 гады
Сайт blagobor.by
Map

Гісторыя правіць

Ніжні храм быў асвячоны ў 1996 годзе. У 2000 годзе быў асвячоны верхні храм.

Архітэктура правіць

Вырашана 4-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць размешчаныя па падоўжнай планіровачнай восі 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, крыжовая ў плане малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа вальмавых дахаў завершана цыбулепадобным купалам на 8- гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Уваходная паперць накрыта ўвагнута-пукатым казырком. Будынак апярэзаны гарадковым фрызам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць