Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці (Дзісна)

Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці — праваслаўны храм у г. Дзісна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Славутасць
Царква ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці
Краіна  Беларусь
Горад Дзісна
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1904 годзе з цэглы, дабудавана ў канцы XX стагоддзю сілікатнай цэглай. Побач з царквой пастаўлена цагляная двух’ярусная чацверыковая шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры «цаглянага» стылю. Прамавугольны ў плане аб’ём з пяціграннай апсідай накрыты вальмавым гонтавым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Плоскасныя неатынкаваныя фасады апяразаны карнізам простага профілю з 2-граннымі заломамі на бакавых фасадах, якія рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі. Уваход вылучаны рызалітам і кансольным казырком.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць