Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці

Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці — мураваны праваслаўны храм у горадзе Бялынічах Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада.

Славутасць
Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці
53°59′40″ пн. ш. 29°42′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бялынічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Шклоўскае
Дата пабудовы 1990 год
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

 

Пабудавана ў 1990 годзе. Асвечана ў гонар абраза Бялыніцкага абраза Божай Маці.

Архітэктура правіць

Вырашана ў стылізаваных формах ноўгарад-суздальскага дойлідства XVII ст. па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: шатровая 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) над прытворам, трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, 5-гранная апсіда. Маляўніча-стракаты сілуэт белакаменнага храма фарміруе складанае спалучэння дахаў і шматкупалле — 5- купалле над малітоўнай залай, макаўкі над званіцай, апсідай, зломамі карніза бакавых фасадаў, 2-схільным пакрыццём ганка. Пазбаўленыя краповак плоскасныя фасады прарэзаны ўрубнымі арачнымі вокнамі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць