Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца» (Жодзіна)
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца» — праваслаўны мураваны храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца» | |
---|---|
54°06′07″ пн. ш. 28°17′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Жодзіна |
Канфесія | праваслаўная |
Епархія | Барысаўская |
Тып будынка | мураваны |
Архітэктар | Уладзімір Фёдаравіч Даніленка і Вера Мікалаеўна Батузава |
Будаўніцтва | 1998—2003 гады |
Сайт | izbavitelnica.by |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1998—2003 гадах па праекце, распрацаваным у 1997—1998 гадах архітэктарамі У. Даніленкам, М. Міклашэвіча, В. М. Батузавай, Т. В. Мікаэлян[1]. Выкананы з цэглы ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Квадратны ў плане выцягнуты па вертыкалі аб’ём малітоўнай залы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага фасада далучана зграбная па прапорцыях шатровая званіца з макаўкай, з тыльнага — паўкруглая апсіда, па баках — прытворы пад арачнымі пакрыццямі. Ніжні крыптавы храм у імя св. велікамучаніка Панцеляімана.
Зноскі
- ↑ Даниленко Владимир Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Збавіцельніца» Архівавана 1 красавіка 2022. — https://hram.by/