Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» (Брэст)

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — праваслаўны храм у Брэсце. Знаходзіцца на вул. Беларуская, 45.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць»
Храм будуецца - panoramio.jpg
52°07′08,50″ пн. ш. 23°39′44,80″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Будаўніцтва 19972017 гады

ГісторыяПравіць

У лютым 1994 года па благаславенні архіепіскапа Канстанціна была ўтворана абшчына. Кіраўніцтвам Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў бязвыплатна перададзены будынак хірургічнага корпуса бальніцы. Быў сабраны часовы драўляны храм.

1 студзеня 1995 года была здзейсненая першая літургія. 22 мая 1997 года быў закладзены першы камень у падмурак новага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць». 31 сакавіка 2011 года на купальную сістэму царквы быў усталяваны надкупальны крыж.

6 лістапада 2014 года быў асвячоны ніжні храм епіскапам Іаанам. 6 лістапада 2017 года быў асвячоны верхні храм епіскапам Іаанам[1].

АрхітэктураПравіць

Архітэктарам храма з’яўляецца Анатоль Міхайлавіч Гуляка[2].

Зноскі