Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» (Масты)

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул 30 год УЛКСМ, 152.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць»
53°25′24″ пн. ш. 24°32′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Масты
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Мастоўскае
Архітэктар Ніна Сяргееўна Емяльянава
Будаўніцтва 19941995 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 

Храм быў пабудаваны ў перыяд з 1994 года па 1995 год. Будынак храма агульнай плошчай 570 метраў квадратных і аб’ёмам 6899 м³, умяшчальнасцю 500 чалавек, пабудаваны з сілікатнай цэглы і абліцаваны чырвонай цэглай. У 2002 годзе зроблены рамонт падвальнага памяшкання, у якім уладкаваная храмавая бібліятэка[1].

Архітэктура

правіць

Архітэктарам з’яўляецца Ніна Сяргееўна Емяльянава.

Твор архітэктуры, вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Працяглы прамавугольны аб’ём малітоўнай залы пераходзіць у тры паўкруглыя апсіды, па баках далучаны ніжэйшыя прытворы. Да фасада дабудаваны прытвор з высотнай 8-граннай званіцай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай на гранёным сферычным купале. Над алтарнай часткай узведзены 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Такія ж меншыя светлавыя барабаны ўзведзены па баках цэнтральнага аб’ёму, у аснаванні даху. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным парталам. У вугле агароджы пастаўлена капліца — прамавугольны ў плане 2-часткавы аб’ём пад вальмавым дахам з макаўкай[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць