Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага (Мінойты)
Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага — драўляны праваслаўны храм у в. Мінойты Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Праваслаўны храм | |
Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага | |
---|---|
53°47′47″ пн. ш. 25°22′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мінойты |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская епархія |
Дата пабудовы | 1997 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьБудаўніцтва храма было распачата ў кастрычніку 1995 года. 2 лістапада 1997 года храм быў асвячоны епіскапам Гурыем[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з дрэва. Вырашана прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды, накрытых пластычным дахам з заломам, завершаным па ўскрайках цыбулепадобнымі галоўкамі. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Абшытыя сайдзінгам фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага (Мінойты) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага (Мінойты) на сайце «Архіварта»