Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага (Гомель)

Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Шырокая, 1-в[1].

Праваслаўны храм
Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага
Гомель. Праваслаўны храм (03).jpg
52°26′29,70″ пн. ш. 30°55′37,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гомель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская епархія
Тып будынка царква
Першае згадванне 2004
Будаўніцтва 20042010 гады
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Прыход быў зарэгістраваны ў 1999 годзе. З 7 студзеня 2000 года набажэнствы здзяйсняліся ў пасажырскім вагоне. У жніўні 2004 года пачалося ўзвядзенне сцен храма. У 2005 годзе было скончана будаўніцтва капліцы.

8 кастрычніка 2010 года храм быў асвячоны. Асвячэнне здзейсніў архіепіскап Арыстарх.

У 2012 годзе скончана будаўніцтва званіцы.

АрхітэктураПравіць

За аснову роспісу быў узяты стыль Віктара Міхайлавіча Васняцова. Працу выканаў гомельскі мастак У. Пацееў[2][3].

Зноскі