Царскія вароты
Царскія вароты - двухстворкавыя дзверы насупраць прастола (у алтары), галоўныя вароты іканастаса ў праваслаўным і ўніяцкім храме. Царскія вароты вядуць у алтарную частку храма і сімвалізуюць сабой вароты Раю.
Гісторыя
правіцьУ старажытнахрысціянскіх храмах алтар заўсёды адасобліваўся ад астатняга храма асаблівай перашкодай. Аднак пасля вялікага расколу хрысціянскай царквы (1054 г.) алтарная перашкода захавалася толькі ў праваслаўнай царквы. З часам перагародка стала іканастасам, а яе дзверы - Царскімі варотамі.
Іконы на Царскіх варотах
правіцьЯк правіла, на браме намаляваны 4 евангеліста і Дабравешчанне, як сімвал таго, што вароты Раю зноў сталі адкрытыя для людзей. Другім па правым боку Царскіх варот звычайна паказваецца абраз, якой прысвечаны храм.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царскія вароты