Руская дзяржава

былая дзяржава
(Пасля перасылкі з Царства Рускае)

Руская дзяржава, Рускае царства[1], Маскоўская дзяржава, Масковія (руск.: Русское царство)[2][3] або ў візантыйскім варыянце Расійскае царства (руск.: Российское царство)[4][5][6]) (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж 1478 і 1721 гг.[7][8] Назва «Расійскае царства» была афіцыйнай[8] назвай Расіі ў гэты гістарычны перыяд. Таксама афіцыйнай была назва рꙋсїѧ.

Гістарычная дзяржава
Руская дзяржава
руск.: Русское государство
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Russian Tsardom 1500 to 1700.png
Руская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
< Seal of Ivan 4 1539 a.svg
< Nowogród.svg
Flag of Russia.svg >
1478 — 1721 гг.

Сталіца Масква (14781712)
Санкт-Пецярбург (17121721)
Мова(ы) руская
Афіцыйная мова царкоўнаславянская мова
Рэлігія праваслаўе
Плошча у 1547 г. — 3 млн км²
у канцы XVII стагоддзя — 14,5 млн км².
Насельніцтва у канцы XVI стагоддзя — 5 млн
у 1640-я гг. — 7 млн
у 1670-я гг. — 11 млн
у 1719 годзе — 15 млн
Форма кіравання Саслоўна-прадстаўнічая манархія
Дынастыя 3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы)
1 кіраўнік па-за дынастыямі
Найбуйнейшыя гарады Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад
Валюта Рубель
Цар усяе Русі
 • 1478—1505 Іван III Васільевіч (першы)
 • 1547—1584 Іван IV Грозны
 • 1682—1721 Пётр I Вялікі (апошні, прыняў тытул імператара)
Пераемнасць
Вялікае Княства Маскоўскае
Расійская імперыя >
Commons-logo.svg Руская дзяржава на Вікісховішчы
Сцяг Расіі Гісторыя Расіі
Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg
Усходнія славяне, народ русь
Старажытнаруская дзяржава (IXXIII стагоддзя)
Удзельная Русь (XIIXVI стагоддзя); (аб'яднанне)
Наўгародская дзяржава (11361478)
Уладзіміра-Суздальскае княства (11571389)
Маскоўскае княства (12631478)
Руская дзяржава (14781721)
Расійская імперыя (17211917)
Расійская рэспубліка (1917)
Савецкая Расія (19171922)
СССР (19221991)
Расійская Федэрацыя1991)

Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія
Партал «Расія»

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV Грозны быў каранаваны царом і прыняў поўны тытул: «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[9], пазней, з пашырэннем межаў Рускай дзяржавы, да тытула дадалося «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны валадар»[10].

Па тытулатуры Рускаму царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а яго пераемніцай стала Расійская імперыя[11][12][13]. У гістарыяграфіі таксама існуе традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой прынята гаварыць пра ўзнікненне адзінай і незалежнай цэнтралізаванай Рускай дзяржавы ў эпоху кіравання Івана III Вялікага. Ідэя аб'яднання рускіх земляў (у тым ліку тых, што апынуліся пасля мангольскага нашэсця ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы) і аднаўлення Старажытнарускай дзяржавы прасочвалася на працягу ўсяго існавання Рускай дзяржавы і перадалася ў спадчыну Расійскай імперыяй[14][15].

Тэрыторыя Рускага царства ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км²: на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе гранічыла з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых межаў. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чал. Поруч з маскавітамі таксама жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, мары, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. У ходзе захопніцкіх войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўскія акупанты неаднойчы гвалтоўна вывозілі да сябе значныя групы літвінаў (беларусаў). Літоўскія перасяленцы зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё тамтэйшага рамяства і духоўнай культуры.

ГісторыяПравіць

Моцная цэнтралізаваная Руская дзяржава, створаная ў выніку поспехаў Івана III, які прыняў тытул «государя всея Руси», барацьба за якія вызначыла гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XVXVIII стагоддзяў.

У 1547 Івана Грознага каранавалі як цара. У 1550-я ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (15581582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.

Пасля ўзыходжання на прастол Фёдара Іванавіча (15841598), апошняга з дынастыі Рурыкавічаў, у Рускім царстве надыйшоў г. зв. Смутны час. Адметнасцю панавання Барыса Гадунова (15981605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (16061612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[16]. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавы (16091618), якая мела на мэце вярнуць Смаленск і іншыя гарады, падтрымаць прэтэндэнта на маскоўскі сталец Дзмітрыя-Самазванца I, з 1610 вялася, каб забяспечыць гэты сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Жыгімонтавічам. У 1613 на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (16131645), першага гаспадара з дынастыі Раманавых. Вайна Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 скончылася для Масквы няўдала.

3 пачаткам панавання Аляксея Міхайлавіча (16451676) маскоўскі ўрад узяў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (16541667 мела для Літвы катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны і Левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Расійскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 16701671 на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[17].

Адметнасцю панавання Фёдара Аляксеевіча (16761682), Соф'і Аляксееўны (16821689), Івана V Аляксеевіча (16821696), Пятра I (16821725) было павелічэнне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (17001721), у выніку якой да Рускага царства адыйшлі землі Балтыі, адбылося абвяшчэнне Расійскай імперыі (1721).

Дзяржаўны і палітычны ладПравіць

Дзяржаўна-палітычны лад Расійскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — Баярская дума.

У сярэдзіне XVIXVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.

Фіксацыя праўных нормаў Расійскай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550, Саборным улажэнні (1649).

Адукацыя і культураПравіць

Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 адбылося заснаванне першай вышэйшай навучальнай установы — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 выдалі выхадцы з Літвы І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Уваскрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVIXVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.

ГаспадаркаПравіць

Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс праўнага афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.

АрхітэктураПравіць

Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.

Зноскі

  1. Нацыянальны атлас Беларусі. – Мн., 2002. – 292 с.
  2. Костомаров Н. И., 2004, С. 340.
  3. Крымскае ханства — артыкул з Кругасвет
  4. Российский и русский // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru)(Праверана 15 студзеня 2014)
  5. Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного.м: Наука, 1982.
  6. Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории.м: «Вече», 2004.
  7. «22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкам саборы цару Пятру I быў паднесены тытул „імператар“. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень Расійскае царства афіцыйна ператварыліся ў Расійскую імперыю і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі краіны» Гл.: Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.
  8. 8,0 8,1 Хорошкевич А. Л., 1993, C. 40.
  9. Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — м: Просвещение, 1973. — С. 296.
  10. Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) (Праверана 3 снежня 2013)
  11. Хорошкевич А. Л., 1993, Большой государственный герб Российской империи. Венцы и короны, скипетры и державы: «Смена внешних форм правления — сначала великое княжение, с 1547 года царство, с 1722 года империя — требовала и смены знаков власти, создания новых, переосмысления старых».
  12. Культурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — м: Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».
  13. Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07.: «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».
  14. Флоря Б. Н. Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.). — М: Индрик, 2010. — С. 10. — ISBN 978-5-91674-082-0.
  15. Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л., 1982
  16. ЭнцВКЛ, 2005, с. 520
  17. ЭнцВКЛ, 2005, с. 521

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць