АН602 (яна жа «Цар-бомба», яна ж «Кузькіна маці» — тэрмаядзерная авіяцыйная бомба, распрацаваная ў СССР у 1954-1961 гг. групай фізікаў-ядзершчыкаў пад кіраўніцтвам акадэміка Акадэміі навук СССР І. В. Курчатава. Самае магутнае выбуховае прыстасаванне за ўсю гісторыю чалавецтва. Па розных дадзеных мела ад 57 да 58,6 мегатон тратылавага эквіваленту. Дэфект мас пры выбуху дасягаў 2,65 кг.

Tsar Bomba Revised.jpg

У групу распрацоўшчыкаў уваходзілі А. Д. Сахараў, В. Б. Адамскі, Ю. Н. Бабаеў, Ю. Н. Смірноў, Ю. А. Трутнеў і іншыя.