Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт
Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.: Тверской государственный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова горада Цвер. Мае буйную навуковую бібліятэку — яе фонд налічвае больш за 1 млн экзэмпляраў. Вядзецца навуковая праца, праводзяцца канферэнцыі і семінары.
Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1870 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | university.tversu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць1 снежня 1870 года ў Цверы была адкрыта прыватная педагагічная школа П. П. Максімовіча. У 1917 годзе перайменаваны ў Цвярскі настаўніцкі інстытут, у 1935 годзе — у Калінінскі педагагічны інстытут. 1 верасня 1971 года быў рэарганізаваны ў Калінінскі дзяржаўны ўніверсітэт. 18 лютага 1972 года ў Калінінскім драматычным тэатры адбылося ўрачыстае адкрыццё Калінінскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990 годзе Калінінскі дзяржаўны ўніверсітэт быў перайменаваны ў Цвярскі.
Зноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.