Цвіль
Цвіль (цвільныя грыбы) — розныя грыбы (у асноўным, зіга- і аскаміцэты), якія ўтвараюць галінаваныя міцэліі без буйных, лёгка прыкметных няўзброеным вокам, пладовых тэл.
Група грыбоў | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() Цвіль, якая пакрывае персік ў часе гніення (здымка праводзілася 6 сутак, праз кожныя 12 гадзін) | |||||
Назва | |||||
Цвіль, цвільныя грыбы | |||||
Статус назвы | |||||
не вызначаны | |||||
Бацькоўскі таксон | |||||
Царства Грыбы (Fungi) | |||||
Прадстаўнікі | |||||
не азначаны | |||||
|
АпісаннеПравіць
Цвільныя грыбы распаўсюджаныя паўсюдна. У асноўным, вялікія калоніі вырастаюць у цёплых вільготных месцах, на пажыўных асяроддзях.
Многія цвільныя грыбы выпрацоўваюць другасныя метабаліты — антыбіётыкі і мікатаксіны, якія прыгнятальна або таксічна дзейнічаюць на іншыя жывыя арганізмы.