Цела чалавека
Цела чалавека — фізічная структура арганізма чалавека, якая складаецца з клетак, тканак, органаў і сістэм, што ўзаемадзейнічаюць для забеспячэння жыццядзейнасці, падтрымання гамеастазу і выканання фізічных і псіхічных функцый.

Асноўныя часткі цела чалавека — галава, шыя, тулава, верхнія і ніжнія канцавіны (рукі і ногі)[1].
Будову чалавечага цела вывучае анатомія чалавека.
Узроўні арганізацыі
правіцьВыдзяляюць наступныя ўзроўні арганізацыі чалавечага цела[2]:
- Хімічны ўзровень. На хімічным узроўні цела складаецца з субатамных часціц, атамаў і малекул. Структуры цела чалавека маюць у сабе малекулы вады, бялкі, вугляводы і г.д.
- Клеткавы ўзровень. Усе структуры цела складаюцца з клетак — найменшых незалежных функцыянальных адзінак жывых арганізмаў.
- Тканкавы ўзровень. Групы падобных клетак аб’ядноўваюцца ў тканкі.
- Узровень органаў. На гэтым узроўні органы ўтвараюцца з некалькіх відаў тканак.
- Узровень сістэм органаў. Групы органаў працуюць разам для выканання разнастайных функцый і забеспячэння патрэб цела. Адны і тыя ж органы могуць выконваць функцыі ў розных сістэмах.
- Арганізменны ўзровень. Найвышэйшы ўзровень, на якім усе сістэмы органаў утвараюць асобны арганізм.
Хімічны склад
правіцьНайбольш распаўсюджаныя паводле масы хімічныя элементы ў целе чалавека — кісларод (65 %), вуглярод (18 %) і вадарод (10 %). Усе іншыя элементы складаюць 7 % масы цела[3].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 7
- ↑ Structural Organization of the Human Body .
- ↑ Brown 2011, с. 8
Літаратура
правіць- Ярашэвіч С.П., Піўчанка П.Р., Грынкевіч А.І., Любецкая К.П. Анатомия: словарь. — Мінск: БДМУ, 2016. — ISBN 978-985-567-629-5.
- Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цела чалавека