Целяханы
Целяха́ны[3] (трансліт.: Cieliachany, руск.: Телеханы) — гарадскі пасёлак у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на Агінскім канале, на аўтадарозе Івацэвічы — Пінск. Цэнтр Целяханскага сельсавета. За 45 км на паўднёвы ўсход ад Івацэвічаў, за 181 км ад Брэста. Насельніцтва 3 985 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак
Целяханы
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВядомыя з XVI стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З XVII стагоддзя мястэчка. Належалі князям Дольскім, Вішнявецкім, у XIX стагоддзі — Пуслоўскім. Эканамічнаму росту мястэчка спрыяла будаўніцтва Агінскага канала.
У 1775—1778 гадах Міхал Казімір Агінскі заснаваў тут фаянсавую мануфактуру, якая вырабляла дэкаратыўныя вазы, скульптуру малых форм, фрызы і карнізы для камінаў і печаў.
У 1779 годзе таксама быў пабудаваны шклозавод[5]. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — у складзе Расійскай імперыі. Мястэчка набыў Войцех Пуслоўскі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. Яўрэі складалі амаль палову насельніцтва Целяхан, уключаючы яўрэяў-бежанцаў з Польшчы[6]. Паселішча было захоплена вермахтам 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 10 ліпеня 1944 года[7][8]. Нацысты арганізавалі гета ў Целяханах[9]. Усяго ў Целяханах былі забітыя каля 2000 яўрэяў.
6 снежня 1956 года вёска Целяханы была пераўтворана ў гарадскі пасёлак[10].
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Славутасці
правіць- Агінскі канал — помнік гідратэхнічнага будаўніцтва
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
- Целяханская Траецкая царква
- Каталіцкія могілкі з пахаваннямі нямецкіх салдат Першай сусветнай вайны. Таксама тут пахаваны беларускі пісьменнік, уніяцкі святар — айцец Баляслаў Пачопка; маці маршала Канстанціна Ракасоўскага — Антаніна Аўсяннікава.
Вядомыя асобы
правіць- Фёдар Якаўлевіч Юзафовіч
- Баляслаў Пачопка
- Самуіл Давідовіч Годзінер
- Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі (1889—1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1944), маршал Польшчы (1949). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).
- Уладзімір Максімавіч Цыркуноў (нар. 1953) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1992).
Зноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ СБ. Беларусь сегодня. Сергей Кононович «В поисках утраченного»
- ↑ М. Ринский. Из рода Пекеров Архіўная копія ад 5 сакавіка 2016 на Wayback Machine
- ↑ Периоды оккупации населенных пунктов Беларуси . Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2013. Праверана 4 ліпеня 2015.
- ↑ «Памяць. Iвацэвіцкi раён» 1997.
- ↑ «Памяць. Iвацэвіцкi раён» 1997, с. 251.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
Літаратура
правіць- В.П. Касько, Г.К. Кісялёў, У.М. Макар i iнш. (рэдкал.), М.В. Банасевіч, В.П. Касько i iнш. (укладальнікi). «Памяць. Iвацэвіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 1997. — 496 с. — ISBN 985-6302-06-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Целяханы
- ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС // Целяханы: старонкі 455-гадовай гісторыі Архівавана 11 сакавіка 2010.