Целяшоўскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Целяшо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Целяшы.

Целяшоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Слаўгарадскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Целяшы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
22 лістапада 1963
Дата скасавання 30 лістапада 1961,
15 студзеня 1965

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гіжэнкаўскага сельсавета[1].

22 лістапада 1963 года цэнтр Гіжэнкаўскага сельсавета Чавускага раёна Магілёўскай вобласці перанесены ў вёску Целяшы, сельсавет перайменаваны ў Целяшоўскі[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 15 студзеня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіжэнка, сельсавет перайменаваны ў Гіжэнкаўскі[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.