Адкрыць галоўнае меню

«Цені» — драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, пастаўленая ў 1919 годзе і апублікаваная асобным выданнем у 1920 годзе[1]. Гэты твор з'яўляецца своеасаблівым працягам праблем, узнятых у драме «Страхі жыцця»[2].

Літаратурны твор
Цені
Жанр: драма
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгінала: беларуская

СюжэтПравіць

Галоўны герой п'есы — бацька сямейства Сцяпан, чыі ўзвышаныя памкненні і прага творчасці ператвараюцца ў сваю супрацьлегласць, у эгаістычныя памкненні. Яго 18-гадовы сын Міхась не думае пра нейкі працоўны занятак, а, закрыўшыся ў пакоі, марыць пра падарожжы па Млечным шляху. У доме з'яўляецца загадкавая прыгажуня Матыльда. Заблытаныя адносіны мужчынскай паловы сям'і з Матыльдай прыспешваюць смерць жонкі Сцяпана Марыі. Міхась застрэліўся. Усе гэтыя падзеі завяршаюцца канчатковай стратай адчування рэальнасці ў Сцяпана, у выніку чаго ён сустракаецца з сваім ценем.

АналізПравіць

Доктар філалагічных навук Валерый Марціновіч адзначае:

Трагедыя ж Сцяпана пачынаецца тады, калі ён добра ўсвядоміў, што ў свеце, дзе ўсё перавернута, сподні, адваротны бок і ёсць сапраўдная сутнасць, норма існавання. За ілюзорнай абалонкай рэчаіснасці герою адкрылася яе сапраўднае аблічча.[3]

Максім Гарэцкі выводзіў задуму п'есы наступным чынам:

Галоўная думка драмы, не зусім ясна і даступна выказаная, ня маючая пэўнага адзінства ў сваім вытлумачэнні, і заключаецца, паводле актавых прадмоў, і вось у чым: людзі — ніштожныя капашлівыя чарвякі, мізэрныя мімаходныя цені, жыццё іх — мамэнцік Вечнасці, і, аднак, надораныя веснавымі, паэтычнымі парываннямі, яны часам лезуць у спрэчку з Вечнасцю, хочуць здабыць яе Тайну, — і ў тым краса і сэнс іх існавання[4].

Зноскі

  1. Аляхновіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Аляксей Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
  2. Максімовіч, В. А. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн.: Бел. навук, 2006. — С. 314. — 424 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0683-4.
  3. Максімовіч, В. А. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн.: Бел. навук, 2006. — С. 316. — 424 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0683-4.
  4. Марціновіч А. Хто ж ён, Францішак Аляхновіч // Сувязь: Літ.-крытыч. арт.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 11. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8.