У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Цеплавая сетка — сістэма трубаправодаў (цеплаправодаў) цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, па якіх цепланосбіт (гарачая вада або пар) пераносіць цяпло ад крыніцы (кацельні) да спажыўцоў і вяртаецца зваротна да крыніцы. У склад цеплавой сеткі ўключаюцца будынкі і збудаванні цеплавых сетак: помпавыя, цеплавыя пункты, павільёны, камеры, дрэнажныя прылады і г.д.

Цеплавая сетка з ПІ-труб на стадыі мантажу

Цеплавыя сеткі падпадзяляюцца на магістральныя, размеркавальныя (у тым ліку квартальныя) і адгалінаванні ад магістральных і размеркавальных цеплавых сетак да асобных будынкаў і збудаванняў. Размеркаванне цеплавых сетак ўсталёўваюць праектам або эксплуатуючай арганізацыяй.

Літаратура

правіць

ТКП 45-4.02-182-2009 (02250) ЦЕПЛАВЫЯ СЕТКІ Будаўнічыя нормы праектавання

Спасылкі

правіць