Цеплата фазавага пераходу

Цеплата́ фа́завага перахо́ду — колькасць цеплаты, якую неабходна перадаць рэчыву (ці адвесці ад яго) пры раўнаважным ізабарна-ізатэрмічным пераходзе рэчыва з адной фазы ў другую (фазавым пераходзе І роду — кіпенні, плаўленні, крышталізацыі, паліморфным ператварэнні і інш.). Існаванне цеплаты фазавага пераходу абумоўлена рознымі значэннямі энергій сувязі рэчыва ў адпаведных фазах.

Для фазавага пераходу ІІ роду цеплата вазавага пераходу раўна нулю. Раўнаважны фазавы пераход пры дадзеным ціску адбываецца пры пастаяннай тэмпературы — тэмпературы фазавага пераходу. Цеплата фазавага пераходу роўная здабытку тэмпературы фазавага пераходу на рознасць энтрапій у дзвюх фазах, паміж якімі адбываецца пераход.

Адрозніваюць удзельную і мольную (малярную) цеплаты фазавага пераходу, аднесеныя адпаведна да адзінкі масы і адзінкі колькасці рэчыва (1 моль).

Літаратура правіць