Тэрэбоўля
Тэрэбо́ўля[1] (укр.: Теребовля), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна.
Горад
Тэрэбоўля
| ||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Першыя пасяленні на сучаснай тэрыторыі Тэрэбоўлі ўзніклі яшчэ з часоў неаліту. З 11 стагоддзя горад быў цэнтрам Церабоўльскага княства. Ад сярэдзіны 14 стагоддзя Тэрэбоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права (Самакіраванне). Ад канца 14 стагоддзя, пасля будаўніцтва замку, горад стаў цэнтрам абароны супраць наскачкоў крымскіх татараў. У 1594 Севярын Налівайка, падчас паўстання, захапіў замак. У 1772—1918 гадах горад уваходзіў, як і ўся Усходняя Галіччына, да складу Аўстра-Венгрыі. Ад лістапада 1918 па ліпень 1919 Тэрэбоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР. Падчас Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, 1941—1944 пад нямецкай акупацыяй. Ад 1944, і да 1991 года, горад ізноў пад кантролем СССР.
НасельніцтваПравіць
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрэбоўля
- Замки та храми України. Прыватная інтернет-старонка (укр.)