Церак
Церак (руск.: Терек) — горная рака на Паўночным Каўказе. Упадае ў Каспійскае мора. Працякае па тэрыторыі Грузіі, Паўночнай Асеціі, Кабардзіна-Балкарыі, Стаўрапольскага края, Чачні і Дагестана.
Церак інгуш.: Тийрк ас.: Терк груз. თერგი | |
Вышыня вытоку | 2 713 м |
Вусце | Каспійскае мора |
Вышыня вусця | -28 м |
Даўжыня | 623 км |
Расход вады | 305 м³/с |
Вадазбор | 43 км² |
Даўжыня ракі 623 км. Асноўныя прытокі: Ардон, Фіагдон, Малка і Сунжа. Водны рэжым Церака характарызуецца палаводдзем у цёплую частку года з найвышэйшым уздымам у ліпені—жніўні. Вялікую ролю грае ледавіковае і дажджавое жыўленне.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Церак