Церахава (возера)
возера
Це́рахава — возера ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 25 км на паўднёвы захад ад горада Капыль, каля вёскі Семежава. Адносіцца да басейна ракі Морач.
Церахава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,68 км |
Шырыня | 0,33 км |
Плошча | 0,14 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,6 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,14 км², даўжыня 0,68 км, шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Размешчана ў асушаным балотным масіве. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Возера бяссцёкавае. На паўднёвым захадзе пратокай злучана з невялікім безыменным возерам. Возера мае сезонны характар, яго напаўняльнасць залежыць ад колькасці атмасферных ападкаў.
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 272.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 236. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-114. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)