Церахоўскі раён
Церахо́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1927—1962 гадах. Цэнтр — вёска Церахоўка.
Церахоўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Церахоўка |
Дата ўтварэння | 4 жніўня 1927 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Плошча | 1,1 тыс. км² |
Вышыня над узроўнем мора |
146 м[1] |
ГісторыяПравіць
Церахоўскі раён быў утвораны ў 1927 годзе ў складзе Гомельскай акругі на тэрыторыі Чырванабудскага раёна. Першапачаткова падзяляўся на 39 сельсаветаў. 30 снежня 1927 года ў выніку ўзбуйнення ў раёне засталося 19 сельсаветаў: Баршчоўскі, Васільеўскі, Глыбоцкі, Гарбуноўскі, Грабаўскі, Дубраўскі, Краўцоўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пясочнабудскі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Церахоўскі, Усохабудскі, Уцеўскі.
З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.
У снежні 1962 года раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя была перадана ў склад Добрушскага раёна.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.