Цзінь (1115—1234)

чжурчжэньская дынастыя і дзяржава

Цзінь (кіт. спр. 金朝, піньінь Jīn Cháo, літаральна Залатая) — дзяржава і дынастыя чжурчжэняў (1115—1234). Узнікла ў працэсе барацьбы чжурчжэняў супраць кіданяў, якім яны плацілі даніну.

Гістарычная дзяржава
Цзінь
1115 — 1234

Сталіца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавальнік і першы імператар (1115—23) дзяржавы Цзінь Агуда завяршыў аб'яднанне чжурчжэняў, распачатае яго бацькам Янкэ, у 1114 узняў паўстанне супраць панавання кіданьскай імперыі Ляо і заняў крэпасці кіданяў на большай частцы Маньчжурыі. У 1115 ён абвясціў сябе імператарам пад імем Мінь і назваў дынастыю Цзінь («Залатая»). У 1116 ён захапіў усю Маньчжурыю, да 1123 — тэрыторыю Ляо ў Паўночным Кітаі.

У 1125 г. Цзінь захапіла кіданьскую дзяржаву Ляа, у 1125—27 гг. — значную частку імперыі Паўночная Сун, у т.л. яе сталіцу Кайфын. У выніку мірнага дагавора 1139 г. дзяржава Паўднёвая Сун прызнала васальную залежнасць ад Цзінь.

З сярэдзіны 12 ст. Цзінь — магутная дзяржава Усходняй Азіі, у склад якой уваходзілі тэрыторыі сучасных Паўночна-ўсходняга і Паўночнага Кітая, частка Унутранай Манголіі; у васальнай залежнасці ад Цзінь былі тангуцкая дзяржава Сі-Ся і Карэя.

У 1234 г. Цзінь была знішчана ў выніку мангольскіх заваяванняў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць